Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання 2021 года

Паважаныя абітурыенты!
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання 2021 года вы можаце атрымаць с 16.07.2021 г. у пунктах, дзе праходзілі тэсціраванне, да заканчэння тэрміну дзеяння сертыфіката (да 31.12.2022 г.).
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання 2021 года тыя абітурыенты, якія праходзілі ЦТ у рэзервовыя дні, могуць атрымаць с 23.07.2021 г. у пунктах, якія ажыццяўлялі рэгістрацыю на рэзервовыя дні, да заканчэння тэрміну дзеяння сертыфіката (да 31.12.2022 г.).
Звяртаем увагу, што абітурыенты, якія праходзілі цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2020 г., могуць забраць сертыфікаты ў пунктах тэсціравання да канца 2021 года.
Для атрымання сертыфікатаў пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама пропуск па вучэбным прадмеце з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў».